22.03.2023
Як вынікае з інфармацыі, апублікаванай на сайце канцэрна «Белнафтахім», загадам старшыні канцэрна «Белнафтахім» ад 20.03.2023 года № 71 зацверджаны прэйскурант «Адпускныя цэны на нафтапрадукты, якія реалізуюцца на ўмовах франка-станцыі прызначэння», які ўводзіцца ў дзеянне з 21 сакавіка 2023 году.
Кошт 1 тоны з улікам НДК складзе:
– бензіна неэтыляванага АІ-92-К5-Еўра – BYN 2 862,91;
– бензіна неэтыляванага АІ-95-К5-Еўра – BYN 2 973,18;
– дызельнага паліва ДП –Л-К5, сорт С – BYN 2 726, 60.
Гэта трэцяе зніженне коштаў на працягу сакавіка 2023 году.
21.03.2023
Па кім звоняць званы Хатыні…
22 сакавіка спаўняецца 80 гадоў з дня Хатынскай трагедыі. Ведай і памятай!
22 сакавіка 1943 года беларуская вёска Хатынь была сцёртая з твару зямлі. Разам з вёскай былі спалены або растраляны 149 чалавек, з ніх 75 дзетак ва ўзросце да 16 гадоў.
І Хатынь не адна такая…Але менавіта яна стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і вечнага смутку.
Аб трагедыях вогненных вёсак, аб тысячах мірных жыхароў, загінуўшых у нацыскім полымі, кожныя 30 секунд звоняць званы мемарыяльнага комплекса «Хатынь».
Каб памяталі.
14.03.2023
З мэтай аптымізацыі інфармацыйнага забеспячэння членаў прафсаюза, аператыўнага атрымання навін прафсаюзнага жыцця краіны і галіновага прафсаюза, па ініцыятыве старшыні прафсаюзнага камітэта Дзяржаўнага прадпрыемства «Белзарубежгандаль» Н.І. Верашчак, члены прафсаюза падпісаліся на тэлеграм-каналы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і Беларускага прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў.
06.03.2023
Паводе інфармацыі ААТ «Мазырскі НПЗ» з другой дэкады сакавіка 2023 года будзе спынены выпуск дызельнага паліва ДП-З-К5 сорт F(зімовае) і пачнецца выпуск паліва дызельнага ДП-Л-К5 гатунак С (летні). Дадзены від паліва прызначаны для эксплуатацыі ва ўмовах умеранага клімату. Лімітавая тэмпература фільтравальнасці складае – не вышэй за мінус 5°C.
27.02.2023
22 лютага 2023 года дзяржаўным прадпрыемствам «Белзарубежгандаль» арганізаваны і праведзены семінар у «Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых» для супрацоўнікаў прадпрыемства, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ў мэтах тлумачальнай і агітацыйнай працы аб значнасці захавання міру і згоды ў грамадстве, духоўных каштоўнасцей.
Супрацоўніца Храма-помніка азнаёміла ўдзельнікоў семінара з:
Удзельнікі семінара наведалі Ўсіхсвяцкі Храм і азнаёміліся з яго афармленнем, гісторыяй стварэння і асвячэння, сучаснымі падзеямі, злучаннымі з Храмам. Вышыня Храма разам з крыжам – 74 метра. Храм у гонар Усіх святых мае форму шатра, увенчанага крыжом. Шацёр сімвалізуе Божыю Маці і Хрыста, як главу Царквы. У аснове шатра лічба дзевяць, якая складаеца з васьмі шырокіх граняў з геаметрычным цэнтрам – яго вяршыняй. У крыпце (ніжэй алтарнай часткі храма) сабрана зямля з палёў усіх вялікіх гістарычных бітваў у абарону Беларускай зямлі. Злева і справа ад шатра знаходзяцца два бакавых прыдзела – яны нагадваюць аб суайчынніках, якія загінулі ў часы войн. Пяць купалаў Храма-помніка ўстаноўлены ў гонар Усіх Святых Беларусі, у памяць усіх загінуўшых за Айчыну воінаў, усіх без віны закатаваных у турмах і лагерах і ўсіх забітых дзяцей.
Іканастас і кіёты прыдзелаў Храма выкананы мастакамі іканапіснай майстэрні «Палехскі Іканастас», якія засяродзілі сваю дзейнасць на стварэнне ўнутранага зместу Храма ўнікальнымі творамі царкоўных інтэрьераў, іконамі праваслаўных святых.
У выніку праведзенага семінара супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Белзарубежгандаль» азнаёміліся з унікальным не толькі для Беларусі, але і за ее межамі, Храмам-помнікам у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, гісторыяй яго стварэння і сучасным інтэрьерам, славутасцямі і святынямі; ушанавалі памяць ахвяр войн і сацыяльных трагедый і катастроф на тэрыторыі Беларусі; ацанілі значнасць захавання міру і згоды ў грамадстве, павагі да духоўных каштоўнасцей людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.