Пакавальная клейкая стужка | bztorg.by
lok
220114, Рэспублiка Беларусь,
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 169,
каб.701 З
phone
+375 (17) 218-14-51
Версія для слабавідушчых
skype
vk
lo

Пакавальная клейкая стужка

Пакавальная клейкая стужка або, агульнаўжывальна, «скотч» – самы распаўсюджаны матэрыял для змацавання тары і асобных грузаў. Вынайдзены ў першай чверці 20-га стагоддзя, ён ужо каля ста гадоў з’яўляецца таннай і даступнай дапамогай пры пакаванні.

Вобласці прымянення

Сучасныя пакавальныя клейкія стужкі, або ПКС, выдатна падыйдуць для выканання мноства бытавых і вытворчых задач. Іх выкарыстоўваюць, калі неабходна абматаць прадметы для складзіравання або транспарціроўкі, запячатаць скрыні або мяхі. У залежнасці ад габарытаў, веса тавару і ўзроўню аўтаматызацыі працэса падбіраюць тыпапамеры ролікаў лент.

З чаго вырабляюць

Тэхналогія вытворчасці клейкіх лент заключаецца ў нанясенні на плёнку бі-аксіяльна арыентаванага поліпрапіленавага спецыяльнага клеявога пласта і яе намотцы на кардонную гільзу або шпулю. Затым гатовыя джамба-ролы стужкі пераматываюць і наразаюць па неабходных памерах. Таўшчыня і якасць плёнкі, склад клею і ташчыня ліпкага пласта з’яўляюцца асноўнымі параметрамі пры праверцы якасці і вызначэнні кошту скотчу.

Спосаб пакавання

  • для ручной абмоткі. Прызначаны для пакавання тары і прадукцыі ўручную, а таксама з дапамогай спецыяльных ручных інструментаў – дыспенсараў. Дліна намоткі ў гэтым выпадку складае ад 40 да 150 м.
  • для машыннай абмоткі. Прызначаны для пакавання тары з дапамогай заклейшчыкаў скрыняў. Дліна намоткі машыннага скотча складае 990 м. Калі Вы выкарыстоўваеце пакавальныя машыны, то набываць такія ролы оптам будзе, несумненна, больш выгадна.

Таўшчыня асновы

Таўшчыню асновы належыць выбіраць з улікам сферы ўжывання, тэмпературных рэжымаў навакольнага асяроддзя і тыпу матэрыялу нанясення.

Найбольш папулярныя варыянты таўшчыні:

  • 38 мкм – 40 мкм — рэкамендуецца выкарыстоўваць у цёплых памяшканнях, аптымальныя суадносіны кошту і якасці,
  • 43 мкм – 45 мкм — эфектыўнае рашэнне для заклейкі вырабаў пры шырокім дыяпазоне рабочых тэмператур,
  • 50 мкм — максімальнае вытрымліванне нагрузак, узмоцненная аснова клейкага пласта, для выкарыстання ў агрэсіўным асяроддзі.

Шырыня

На параметр шырыні практычна не ўплывае, ці будуць абматываць тавар ліпкай стужкай уручную, з выкарыстаннем дыспенсараў або з выкарыстаннем механізмаў. Ад гэтага залежыць толькі дліна намоткі.

У залежнасці ад патреб карыстальнікаў на рынке прапануюцца пакавальныя клейкія стужкі з шырокім дыяпазонам шырыні – ад 6 да 150 мм. Найбольш распаўсюджаныя параметры шырыні 48 мм і 72 мм стала маюцца на складзе нашага прадпрыемства.

Колер

ПКС вырабляюцца ў наступных колерных версіях:

  • празрыстыя ці таніраваныя (карычневыя). Найбольш распаўсюджаныя, і пры гэтым самыя нізкія па кошце;
  • каляровыя. З улікам дадатных выдаткаў на фарбавальнік гэты варыянт – найбольш дарагі, але ён бывае неабходны ў шэрагу выпадкаў, напрыклад, калі прадукцыю трэба ня толькі абматаць, але і вылучыць пэўным колерам; альбо для брэндзіравання прадукцыі прадпрыемства.

Мы прапануем сваім кліентам шырокую каляровую палітру клейкіх стужак: празрыстыя, таніраваныя (карычневыя), белыя, чырвоныя, сінія, зялёныя, чорныя і іншыя.